БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі. Папярэдні быў на пасадзе 16 гадоў

8.09.2025 / 18:19

Nashaniva.com

8 верасня Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім Іван Новікаў прызначаны начальнікам Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў.

Іван Новікаў

44-гадовы Іван Новікаў замяніў на гэтай пасадзе 54-гадовага Аляксея Бегуна, які займаў яе з 16 красавіка 2009 года, то-бок ужо больш за 16 гадоў. 

Раней Новікаў займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызначыў пяць намеснікаў міністраў і сем кіраўнікоў раёнаў

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка

Каментары да артыкула