БЕЛ Ł РУС

МАРГ зарубіў ініцыятыву стварэння ў Мінску эксперыментальнай крамы без цэннікаў

8.09.2025 / 17:39

Nashaniva.com

Раней паведамлялася, што ў Мінску ў ГЦ «Авія Мол» адкрылася крама «Мегатоп», дзе на тавары не размяшчаліся традыцыйныя цэннікі. Гэтая ідэя была прадстаўленая як інавацыйны спосаб узаемадзеяння з пакупнікамі, але чыноўнікі адразу далі ёй задні ход, паведамляе Blizko.by.

Каб даведацца цану і характарыстыкі тавару, купцы маглі выкарыстоўваць мабільны тэлефон або спецыяльны сканер, размешчаны ў зале. 

Аднак спецыялісты Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правялі праверку і заявілі, што крама не забяспечвае наяўнасць цэннікаў на тавары і не падае пакупнікам своечасовую і дакладную інфармацыю пра тавары, як патрабуе заканадаўства аб гандлі.

У выніку МАРГ выдаў рэкамендацыю кампаніі «Джазз Трэйд» ліквідаваць гэтыя парушэнні. Выкананне рэкамендацыі будзе знаходзіцца пад пастаянным кантролем ведамства.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе

Каментары да артыкула