БЕЛ Ł РУС

Складзены спіс трас, на якіх найчасцей адбываюцца ДТЗ з дзікімі жывёламі

8.09.2025 / 13:44

Nashaniva.com

У 2025 годзе колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл працягвае расці, паведамляе Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

Ілюстрацыйнае фота сацсеткі

Так, за 8 месяцаў з пачатку года зарэгістравана 3349 падобных аварый (на 32% больш, чым за такі ж перыяд 2024 года), у выніку якіх загінулі або атрымалі траўмы 3406 жывёл. Гэта рэкорд за ўсе гады вядзення статыстыкі.

Часцей за ўсё ДТЗ з дзікімі жывёламі адбываюцца на наступных трасах, паведамляюць у ведамстве:

Найбольш часта падобныя аварыі фіксуюцца ў другім і чацвёртым кварталах года. Больш за ўсё ДТЗ — у маі.

Найменш часта аварыі з дзікімі жывёламі адбываюцца ў лютым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула