БЕЛ Ł РУС

Павук паскардзіўся на Карпянкова ідэолагу МУС

7.09.2025 / 21:48

Nashaniva.com

«Мікалай Мікалаевіч проста так не пасылае, значыць былі падставы», — адказаў падпалкоўнік Антон Санкевіч.

Скрыншот: belsat_life / YouTube

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў на гарачую лінію ў МУС. У той дзень там дзяжурыў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы МУС Антон Санкевіч. Размову блогер апублікаваў у «Шухер-шоу» на «Белсаце».

Павук паскардзіўся падпалкоўніку, што яго груба паслаў камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

«Мікалай Мікалаевіч проста так не пасылае, значыць былі падставы», — адказаў Санкевіч.

Ён спытаў, пры якіх умовах тое здарылася. Блогер патлумачыў, што званіў Карпянкову спытаць, чаму яго супрацоўнікі разграмілі кватэру Павука.

«Я не ведаю, што з табой будзе, калі мы цябе знойдзем», — пагражаў яму Карпянкоў.

«Ну правільна зрабіў, у чым праблема?» — пракаментаваў гэта Санкевіч.

У выніку блогер па прыкладзе Карпянкова паслаў ідэолага МУС. Той абурыўся і паабяцаў, што складзе на яго рапарт і Павуку будзе пагражаць адміністрацыйнае спагнанне мінімум.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула