Жыхар Мядзела пагражаў міліцыянтам сякерай
Міліцыянты прыехалі на сямейны канфлікт.
У Мядзельскім раёне асудзілі 35-гадовага мясцовага жыхара, які ў маі 2025 года пагражаў супрацоўнікам міліцыі, піша narachanka.by.
Паводле следства, міліцыянты прыехалі да мужчыны пасля паведамлення пра сямейны гвалт. На патрабаванне міліцыі супакоіцца мужчына схапіў сякеру і пачаў ёю размахваць, лаяцца і выганяць міліцыянтаў з дому.
Мужчына на судзе прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Сякеру канфіскавалі.