БЕЛ Ł РУС

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў

7.09.2025 / 7:58

Nashaniva.com

Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка другі раз запар стала пераможцай адкрытага чэмпіянату ЗША.

Арына Сабаленка. Фота: AP Photo / Yuki Iwamura

У вырашальным паядынку Сабаленка абыграла ў двух сэтах прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву, якая займае дзявятае месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:3, 7:6.

Для 27-гадовай Арыны Сабаленкі гэта быў трэці запар фінал US Open — у 2023 годзе яна саступіла тытул амерыканцы Коры Гаўф, а год таму абыграла амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 7:5.

Цяпер у актыве беларускі чатыры перамогі на турнірах серыі «Вялікага шлема» — па дзве на Australian Open (2023, 2024) і US Open (2024, 2025).

Прызавыя за перамогу на US Open — $5 мільёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула