БЕЛ Ł РУС

Па «справе Гаюна» асудзілі шматдзетную маці з Мазырскага раёна

6.09.2025 / 21:43

Nashaniva.com

У Гомельскім абласным судзе асудзілі жыхарку вёскі Каменка Мазырскага раёна, шматдзетную маці Анастасію Раеўскую. Яе прызналі вінаватай у так званым «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса, піша «Гомельская вясна».

Анастасія Раеўская

Дакладныя дэталі абвінавачвання і мера пакарання пакуль высвятляюцца. Вядома толькі, што жанчыну не адправілі ў турму — хутчэй за ўсё, ёй далі абмежаванне волі без накіравання ў калонію.

Паводле праваабаронцаў, пераслед можа быць звязаны з гучнай «справай Беларускага Гаюна» — маніторынгавага канала, які публікаваў інфармацыю пра перамяшчэнні расійскіх войскаў у Беларусі. Недалёка ад вёскі Каменка знаходзіцца аэрадром «Вялікі Бокаў», які перад пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну перайшоў у карыстанне расійскай арміі.

Сям'я Анастасіі Раеўскай. Фота: mazyr.by.

Анастасія Раеўская разам з мужам Яўгенам гадуе траіх дзяцей. У 2021 годзе ў сям’і нарадзіўся малодшы сын Арцём. У 2022 годзе пра сям’ю пісала дзяржаўная прэса, адзначаючы, што яны набылі дом у Каменцы дзякуючы праграме «сямейнага капіталу».

Чытайце таксама:

20-гадовага хлопца з Лепеля асудзілі, верагодна, па «справе Гаюна»

Флагшток: Па справе «Беларускага Гаюна» ў адной Гомельскай вобласці затрымалі больш за 250 чалавек

Пастара з Хойніцкага раёна асудзілі па «справе Гаюна»

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»

Каментары да артыкула