Беларускі турыст знік на Эльбрусе
З мужчынам няма сувязі ўжо чатыры дні, сваякі папрасілі МНС Кабардзіна-Балкарыі знайсці яго і выратаваць, піша Mash.
26-гадовы мужчына прыбыў па Паўночны Каўказ, каб падняцца на вяршыню Тэрскалак. Яна знаходзіцца ў паўднёва-ўсходнім адгор'і Эльбруса на вышыні амаль чатыры тысячы метраў.
Вядома, што беларус не зарэгістраваў свой паход. Цяпер ратавальнікі прачэсваюць мясцовасць з верталёта.
Чытайце таксама:
Цеплавізар не выявіў прыкмет жыцця ў альпіністкі, якая зламала нагу на вышыні 7000 метраў
Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула