Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт
Кіраўнік Tesla і SpaceX Ілан Маск можа павялічыць сваё багацце да больш чым $1 трыльён — кампанія прапанавала яму самую дарагую ў гісторыі здзелку. Зараз ягоны капітал ацэньваецца ў $428 мільярдаў, а новы пакет акцый і бонусаў можа дадаць яшчэ каля $900 мільярдаў, піша Bild.
Фота: Kevin Dietsch / Getty Images
Рада дырэктараў Tesla разлічвае ўтрымаць Маска на пасадзе CEO як мінімум да 2030 года. Каб атрымаць выплаты, ён павінен выканаць шэраг амбіцыйных мэтаў: павысіць капіталізацыю кампаніі з $1,1 да $8,5 трлн за дзесяць гадоў, прадаць 20 млн электрамабіляў да 2035 года, выпусціць па мільёне «робатаксі» і робатаў Optimus.
«Утрымаць і матываваць Ілана для Tesla надзвычай важна», — заявіла кіраўніца савета дырэктараў Робін Дэнхолм.
У лістападзе акцыянеры прагаласуюць за пагадненне, якое ўжо выклікала спрэчкі — частка інвестараў лічыць яго невыканальным.
Аналітык Дэн Айвс з Wedbush назваў кантракт «вырашальным крокам», каб захаваць Маска ў кампаніі ў перыяд «ключавых цыклаў росту ў аўтаноміі і робататэхніцы».
Скептыкі ж адзначаюць, што ўмовы выглядаюць як навуковая фантастыка, аднак у 2012 годзе Маск ужо здолеў выканаць практычна немагчымыя мэты і стаў найбагатым чалавекам планеты.