18-гадовы беларускі футбаліст перайшоў у чэмпіянат Грэцыі
Беларускі абаронца Павел Апяцёнак стаў гульцом ПАОКа з вышэйшага дывізіёна чэмпіянату Грэцыі, піша football.by.
football.by
Усяго правёў за асноўны склад «Дынама» 21 афіцыйны паядынак (1 гол + 1 выніковая перадача).
У шэрагах «Дынама» U19 запісаў у профайл 8 матчаў у кваліфікацыі Юнацкай лігі УЕФА (2023/24, 2024/25).
Пасля 2 матчаў чэмпіянату Грэцыі ў актыве ПАОКа 6 балаў.
У вышэйшых дывізіёнах у Еўропе беларусы гуляюць у Балгарыі (тры чалавекі), Славеніі (2), Польшчы (2), Грэцыі (2), Кіпры (2), Босніі і Герцагавіне (1), Бельгіі (1), Сербіі (1).
Што да краін былога СССР, то найбольшая дыяспара ў вышэйшым дывізіёне Казахстана (15), у Расіі (8), Кыргызстане (8). Малдова (3), Літва (2), Азербаджане (2), Грузія (1), Арменія (1).
Чытайце таксама:
Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу
Заўзятары расцягнулі на футбольным матчы плакат Stop Luka ФОТАФАКТ
Беларускі футбаліст праспяваў у славенскім клубе песню пра «святую Русь»
Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Кіпра