Фразы, якія выдаюць тэлефонных махляроў, раскрыла міліцыя
У міліцыі расказалі пра тыповыя фразы, якія часта выкарыстоўваюць махляры ў тэлефонных размовах, каб падмануць людзей і выманіць грошы, паведамляе «Мінская праўда».
Сярод самых распаўсюджаных хітрыкаў, на якія варта звярнуць увагу, міліцыя назвала наступныя фразы:
-
«Ваш сваяк трапіў у ДТЗ, тэрмінова аддайце грошы кур’еру!»
-
«Гэта служба бяспекі банка, нам трэба праверыць вашыя даныя».
-
«Вы выйгралі буйную суму, трэба толькі пацвердзіць інфармацыю».
-
«Гэта міліцыянер / следчы / пракурор, вашым рахункам завалодалі ашуканцы, трэба перавесці грошы на бяспечны рахунак».
-
«Трэба задэклараваць усе наяўныя грошы, інакш не пазбегнуць праблем».
«Калі вы чуеце нешта падобнае — не спяшайцеся выконваць патрабаванні! Спыніце размову і звяжыцеся з афіцыйнай арганізацыяй або сваякамі наўпрост», — папярэджваюць у міліцыі.
У міліцыі таксама нагадваюць: нікому не паведамляйце свае асабістыя даныя і паролі, каб не стаць ахвярай махляроў.