БЕЛ Ł РУС

Трамп выдаў указ, які дазваляе караць краіны, што неправамерна затрымліваюць амерыканцаў

6.09.2025 / 7:21

Nashaniva.com

У пятніцу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў выканаўчы ўказ, які засноўвае абазначэнне для дзяржаў — спонсараў неправамерных затрыманняў, — крок, які дазволіць ЗША караць краіны, якія незаконна затрымліваюць грамадзян ЗША або бяруць іх у закладнікі.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Ініцыятыва накіраваная на скарачэнне колькасці амерыканцаў, якія выберуць паездкі ў такія краіны, а таксама на падахвочванне кіраўнікоў гэтых краін неадкладна вызваліць грамадзян ЗША, якія знаходзяцца там пад вартай, паведаміла CBS News.

Па ўзоры механізму прызнання дзяржаў спонсарамі тэрарызму гэтая мера прадаставіць Дзярждэпартаменту інструменты-уключаючы санкцыі, экспартны кантроль і абмежаванні на паездкі для грамадзян пазначаных краін — каб караць дзяржавы, якія выкарыстоўваюць затрыманых амерыканцаў як палітычны рычаг, а таксама, патэнцыйна, уводзіць геаграфічныя абмежаванні на выкарыстанне пашпарта ЗША.

«Такім чынам, неверагодны набор інструментаў, якімі мы маем як самая магутная нацыя ў свеце і якія ўжываем да дзяржаўных спонсараў тэрарызму, — цяпер даступны не толькі супраць тых, хто спансуе тэрарызм наўпрост ці праз пасярэднікаў, але будзе таксама даступны і для выкарыстання супраць тых дзяржаў, якія неправамерна затрымліваюць нашых грамадзян, — сказаў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі. — Не абавязкова фінансаваць ХАМАС, «Хезбалу», або «Аль-Каіду». Можна проста спрабаваць неправамерна выкарыстоўваць нашых грамадзян».

Урад ЗША не раскрывае колькасць амерыканцаў, затрыманых за мяжой. Па дадзеных Фонду Фоўлі (Foley Foundation), праваабарончай арганізацыі, прынамсі 54 грамадзяніны ЗША ў 2024 годзе ўтрымліваліся ў якасці закладнікаў або былі неправамерна затрыманыя ў 17 краінах, удакладняе CBS News.

У спісе Дзярждэпа «Не падарожнічаць» — 21 краін, у тым ліку Беларусь.

Зараз Дзярждэпартамент публікуе апавяшчэнні з чатырма ўзроўнямі рызыкі для амерыканцаў, якія плануюць міжнародныя паездкі; самы высокі — «Узровень 4: не падарожнічаць». У спісе «не падарожнічаць» 21 краіна, уключаючы Беларусь. Для некалькіх з гэтых краін неправамерныя затрыманні пазначаныя як рызыка для падарожнікаў, у тым ліку Іран, Афганістан, Расія, Венесуэла і Паўночная Карэя, заўважае Reform.news.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў

Каментары да артыкула