Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу
У першым матчы групы C беларуская зборная прайграла ў Пірэі камандзе Грэцыі з лікам 1:5.
Герман Баркоўскі, які забіў сёння адзіны беларускі гол
Ужо ў першым тайме гаспадары ажно чатыры разы забілі галы ў вароты Паўла Паўлючэнка. Пасля перапынку яны адзначыліся яшчэ раз, а Герман Баркоўскі толькі здолеў з пенальці адыграць адзін гол.
У іншым сённяшнім матчы групы C зборная Даніі ў Капенгагене згуляла ўнічыю з Шатландыяй — 0:0.
У другім туры турніру 8 верасня беларусы «дома» (гульня пройдзе ў венгерскім Залаэгерсегу) прымуць Шатландыю, а Грэцыя сустрэнецца з Даніяй у Пірэі.
Чэмпіянат свету 2026 года ўпершыню ў гісторыі пройдзе адразу ў трох краінах — ЗША, Мексіцы і Канадзе, і ўпершыню ў фінале будуць удзельнічаць 48 каманд замест ранейшых 32.
Пераможцы 12 адборачных еўрапейскіх груп выйдуць на чэмпіянат свету напрамую. Каманды ж, якія зоймуць другія месцы, будуць гуляць у стыкавых матчах.
Чытайце таксама:
Беларускі футбаліст праспяваў у славенскім клубе песню пра «святую Русь»
Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Кіпра
Ілля Шкурын не ўключаны ў заяўку «Легіі» на агульны этап Лігі канферэнцый