БЕЛ Ł РУС

Узламаны акаўнт «Лініі Сталіна» пачаў публікаваць зводкі пра сотні збітых над Расіяй беспілотнікаў — ніхто не заўважыў падвоху

7.09.2025 / 6:0

Nashaniva.com

За месяц на новы акаўнт ідэалагічнага гісторыка-культурнага комплексу амаль ніхто не падпісаўся.

Наведнікі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». Фота: суполка VK

У пачатку жніўня невядомыя ўзламалі афіцыйную суполку гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» ва «Укантакце», на якую падпісана больш за 6700 чалавек.

Узламаная суполка «Лініі Сталіна». Скрыншот

На працягу некалькіх дзён у суполцы публікавалі аднатыпныя допісы пра тое, што над рознымі абласцямі Расіі і акупаванымі тэрыторыямі Украіны былі перахоплены і знішчаны дзясяткі і сотні ўкраінскіх беспілотнікаў. 

Адзін з допісаў з баявой зводкай ад 9 жніўня. Скрыншот 

Паведамленне пра ўзлом суполкі ў каментах. Скрыншот 

Толькі праз два тыдні, відаць, не здолеўшы вярнуць сабе кіраванне суполкай, адміністрацыя «Лініі Сталіна» стварыла новую групу і пачала пісаць у каментарах старой, што тая ўзламаная. У выніку за амаль месяц на новую суполку падпісалася мізэрная колькасць — усяго 11 чалавек.

Новая суполка ідэалагічнага комплексу за месяц сабрала мізэрную колькасць падпісчыкаў. Скрыншот

Допісы з баявымі зводкамі ў старой суполцы зніклі, але, відаць, вярнуць да яе доступ дагэтуль не атрымалася — апошні допіс датуецца 1 жніўня. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула