Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа
У публікацыі афіцыйнага рэсурсу Гродзенскай дыяцэзіі пра парафіяльныя «Дажынкі» з удзелам біскупа Андрэя Зноскі ў вёсцы Ваверка адсутнічае адна цытата з гаміліі іерарха, звярнула ўвагу «Хрысціянская візія».
Біскуп Андрэй Зноска
Ключавой думкай біскупа, згодна з ягоным допісам на асабістай старонцы, былі словы пра ягоную мару, у якіх прагучала антываенная рыторыка і пасыл у адрас дзяржавы:
«У мяне ёсць мара. Закрыўшы вочы, я бачу, як дзеці з Ваверкі і Паперні, з Мыто і Місевічаў, з тысяч беларускіх вёсак не хочуць пераязджаць у гарады. Я бачу, як наступае час, калі дзяржавы будуць хваліцца не новымі ракетамі і танкамі, а тым, якія льготы і якія спрыяльныя ўмовы яны ствараюць, каб маладое пакаленне выбірала працу на зямлі сваіх продкаў…»
Аднак у афіцыйную версію трапіў толькі працяг думкі іерарха:
«Я мару, каб на нашай цудоўнай, урадлівай, Богам благаслаўлёнай зямлі ніхто не саромеўся казаць, што ён з вёскі, што жыве і працуе на зямлі».
У такім жа выглядзе — без ключавой цытаты — матэрыял перадрукавала выданне Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік».
Чытайце таксама:
Палітзняволенага святара Анджэя Юхневіча адправілі ў калонію ў Бабруйску
Экс-пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка накіроўваюць у Барысаў
У Мінску мужчына скраў з касцёла мікрафоны дзеля куфля піва. А потым вярнуў іх — але ў іншы касцёл.