БЕЛ Ł РУС

Фірма з Казахстана падманула на токенах 1600 беларусаў

5.09.2025 / 18:47

Nashaniva.com

Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу па артыкуле «Махлярства» ў дачыненні да казахстанскай кампаніі, якая выпускала токены. Пра гэта стала вядома на сённяшняй нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця сферы лічбавых знакаў.

Фота ілюстрацыйнае

Як расказалі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў і кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, група інвестараў з Казахстана зарэгістравала кампанію і выпусціла 16 серый токенаў. Людзям абяцалі прыбытак, падобны да аблігацый — каля 5,5% гадавых. Першыя выплаты стваралі ўражанне надзейнасці, а потым грошы пачалі выводзіць за мяжу. У выніку пацярпелі 1600 беларусаў.

Лукашэнка запатрабаваў прыцягнуць адказных да адказнасці. Ён падкрэсліў, што арганізацыі, якія прыходзяць у Беларусь, часта не правяраюць на плацежаздольнасць, і што кіраўнікі крыптабіржы Парку высокіх тэхналогій, якія адказвалі за гэту дзейнасць, знаходзяцца на волі. 

Герасімаў паведаміў, што па стане на сёння ў Беларусі было спынена 6200 транзакцый і заведзена 160 крымінальных спраў, а агульная сума не вернутых сродкаў складае 14 мільёнаў даляраў. Лукашэнка даручыў прыняць меры да ўсёй крыптабіржы, пакуль грошы не будуць вернутыя.

Чытайце таксама:

Каля Лукашэнкі зноў з'явіўся Усевалад Янчэўскі і паабяцаў перазагрузку ПВТ

У Беларусі створаць крыптабанк

Лукашэнка прыняў у беларускае грамадзянства 323 чалавекі

Каментары да артыкула