БЕЛ Ł РУС

Праз месяц стане прасцей раздзяліць асабовыя рахункі на камуналку

5.09.2025 / 17:14

Nashaniva.com

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі абвясціла пра спрошчаную працэдуру раздзелу асабовых рахункаў за камунальныя паслугі, якая ўступіць у сілу з 1 кастрычніка 2025 года, паведамляе БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Раней, калі ў кватэры жылі не толькі ўласнікі доляў, але і іншыя паўналетнія члены сям’і, для таго, каб раздзяліць рахункі, было неабходна атрымаць згоду ўсіх паўналетніх. Гэта часта прыводзіла да спрэчных сітуацый і затрымак.

Цяпер працэс будзе прасцейшы: каб перанесці канкрэтных жыхароў на асобны асабовы рахунак аднаго з уласнікаў долі, дастаткова будзе згоды толькі ўласніка долі і чалавека, якога ўносяць у гэты рахунак. Згоду іншых паўналетніх членаў сям’і атрымліваць ужо не спатрэбіцца.

Як адзначыла намесніца начальніка ўпраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анастасія Маліноўская, новыя правілы выключаюць праблемныя сітуацыі, з якімі часта сутыкаліся грамадзяне на практыцы, і робяць працэдуру больш зручнай і прадказальнай.

Такім чынам, новая сістэма дазволіць значна прасцей і хутчэй кіраваць асабовымі рахункамі, асабліва ў вялікіх шматдзетных і шматпакаленнях сем’ях, дзе раней неабходнасць атрымання згоды ўсіх паўналетніх замінала своечасоваму раздзелу камунальных плацяжоў.

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі беларусаў не плацяць за камуналку

З 1 кастрычніка мяняецца парадак разліку за жыллёва-камунальныя паслугі для людзей, не занятых у эканоміцы

У Мінску заўважылі самаробную прыбудову да першага паверха шматпавярховіка. Гэта законна?

Каментары да артыкула