БЕЛ Ł РУС

20-гадовага хлопца з Лепеля асудзілі, верагодна, па «справе Гаюна»

5.09.2025 / 16:19

Nashaniva.com

У чарговым абнаўленні «экстрэмісцкага спісу» МУС з'явілася прозвішча 20-гадовага Вячаслава Сямёнава. У дакуменце пазначана, што ён родам з вёскі Стары Лепель, хоць у профілі хлопца «УКантакце» пазначаны Лепель, а як месца нараджэння і вучобы — Санкт-Пецярбург, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Вячаслаў Сямёнаў

Малады чалавек асуджаны паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэта можа сведчыць пра яго сувязь з так званай «справай Гаюна».

У спісе адзначана, што Сямёнаў ужо адбывае пакаранне, што азначае — яму прысудзілі тэрмін.

Чытайце таксама:

Флагшток: Па справе «Беларускага Гаюна» ў адной Гомельскай вобласці затрымалі больш за 250 чалавек

Пастара з Хойніцкага раёна асудзілі па «справе Гаюна»

Па «справе Гаюна» арыштавалі ўжо як мінімум 40 чалавек

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»

Каментары да артыкула