БЕЛ Ł РУС

Лідчук прыйшоў памяняць пашпарт і пакінуў пашпартыстцы 50 еўра. Цяпер яму пагражае да трох гадоў турмы

5.09.2025 / 13:57

Nashaniva.com

Забіраць грошы назад мужчына адмовіўся.

Скрыншот відэа міліцыі

Лідчук прыйшоў у аддзел па грамадзянстве і міграцыі памяняць пашпарт. Супрацоўніца аддзела растлумачыла яму ўмовы, на якіх пашпарт можна зрабіць хутчэй. Мужчына напісаў заяву, а затым чамусьці пакінуў на стале ў пашпартысткі 50 еўра і пайшоў.

У прызначаны час лідчук вярнуўся па новы пашпарт. Супрацоўніца спрабавала вярнуць яму яго 50 еўра, але ён адмовіўся іх забіраць. Мужчына патлумачыў, што гэта падзяка за дапамогу ў замене пашпарта.

Тады пашпартыстка расказала пра ўсё кіраўніцтву. Сілавікі правялі праверку і завялі крымінальную справу. 35-гадоваму мужчыну пагражае да трох гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула