БЕЛ Ł РУС

Экс-пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка накіроўваюць у Барысаў

5.09.2025 / 11:45

Nashaniva.com

Праз год пасля таго, як былога шматгадовага пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску, зачыненага ўжо амаль 3 гады, ксяндза Уладзіслава Завальнюка звольнілі і адправілі на пенсію, яго накіроўваюць на новае месца служэння.

Фота: Katolik.life

Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але, як даведаліся вернікі, святар прызначаны настаяцелем парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве, паведамляе katolik.life.

Гэта новы касцёл, які быў пабудаваны і асвячоны ў 2021 годзе. Пробашчам гэтай парафіі з'яўляецца ксёндз Аляксей Раманчук, якога накіроўваюць на служэнне ў Будслаў.

Чакаецца, што ўрачыста вітаць новага настаяцеля ў Барысаве будуць у наступную нядзелю, 14 верасня. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула