У Каардынацыйнай радзе прапануюць увесці абавязковы паліграф для дэлегатаў
«Кейс Анжалікі Мельнікавай, падазрэнні адносна матывацыі Вольгі Карпушонак чарговы раз паказваюць мэтазгоднасць дадзенай працэдуры».
Фота: DENKernel / commons.wikimedia.org
Фракцыя «Воля» і Камісія Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы са жніўня 2024 прапаноўвала ўвесці працэдуру паліграфа для дэлегатаў і адказных супрацоўнікаў КР. Цяпер яны зноў настойваюць на гэтым.
«Кейс Анжалікі Мельнікавай, падазрэнні адносна матывацыі Вольгі Карпушонак чарговы раз паказваюць мэтазгоднасць дадзенай працэдуры», — тлумачыць блок «Воля».
Пачаць праверкі на паліграфе яны гатовы з прадстаўніка сваёй фракцыі і кіраўніка Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандра Клачко.
У блок «Воля», апроч Клачко, уваходзяць таксама блогер Аляксандр Кабанаў, былы кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько, валанцёрка Карына Маліноўская, былы афіцэр Максім Дзенісевіч.
Чытайце таксама:
Карпушонак прызнала, што перамагчы Латушку ў самой сабой зададзеным фармаце ёй не па сілах