БЕЛ Ł РУС

Урад вызначыў парадак праверкі ведання дзяржаўнай мовы мігрантамі

5.09.2025 / 9:36

Nashaniva.com

Урад зацвердзіў парадак ацэнкі ведаў адной з дзяржаўных моў (беларускай або рускай) для замежных грамадзян, якія працуюць у Беларусі, і вызначыў пералік прафесій і пасад, дзе валоданне мовай з'яўляецца абавязковым. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Фотьа: Hussein Ibrahim / AP

Абавязковае веданне мовы спатрэбіцца для: працоўных прафесій: кіроўцаў аўтамабіляў, афіцыянтаў, цырульнікаў, прадаўцоў, санітараў, а таксама служачых: адміністратараў, акушэрак, дактароў (усіх спецыяльнасцяў), медсясцёр і медбратоў (усіх спецыяльнасцяў), памочнікаў доктара, фельчараў (усіх спецыяльнасцяў).

Ацэнка ведаў будзе праводзіцца ў спецыяльных пунктах, вызначаных Міністэрствам адукацыі.

Ацэнку будуць праводзіць выкладчыкі ў прысутнасці прадстаўнікоў мясцовых органаў унутраных спраў і аддзелаў па працы.

Пералік пунктаў і колькасць месцаў для мігрантаў вызначыць Міністэрства адукацыі.

Ацэнка ведаў будзе платнай, на падставе дагавора паміж мігрантам і пунктам ацэнкі.

Новыя правілы накіраваны на забеспячэнне камфортнай камунікацыі і інтэграцыі працоўных мігрантаў у беларускае грамадства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула