БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ратавальнікі не далі дзяўчыне скочыць з моста ў Мухавец

4.09.2025 / 23:24

Nashaniva.com

Раніцай 4 верасня супрацоўнікі Брэсцкай выратавальнай станцыі №2 Таварыства ратавання на водах утрымалі ад трагічнага кроку дзяўчыну 2001 года нараджэння, жыхарку Брэста.

Фота: t.me/osvodrs

Інцыдэнт адбыўся каля 9:05 на мосце праз раку Мухавец. Вяртаючыся са змены, выратавальнікі заўважылі натоўп людзей і неспакой на мосце. Аказалася, што маладая дзяўчына пералезла праз агароджу і рыхтавалася скочыць у ваду.

Матарыст-рулявы выратавальнага катара Аляксандр Ярашэвіч і матрос-ратавальнік Іван Кісялёў адразу кінуліся да дзяўчыны. Ім удалося ўтрымаць яе і не дапусціць трагічнага кроку. 

Неўзабаве да месца пад’ехала дзяжурная змена на катары, каб падстрахаваць сітуацыю на вадзе. Дзяўчыну перадалі медыкам для аказання неабходнай дапамогі і далейшага нагляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула