БЕЛ Ł РУС

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

4.09.2025 / 21:43

Nashaniva.com

У сюжэце на Беларускім тэлебачанні паказалі затрыманага «польскага шпіёна». Ён рэальны паляк з Кракава, завуць яго Гжэгаж Гавел, ён 1998 года нараджэння.

Скрыншот з відэа

Гавел меў пры сабе «Распараджэнне аб арганізацыі падрыхтоўкі і ўдзеле ў ССВ «Захад-2025». Гэта, як сцвярджаецца, раздрукоўка на 8 старонках з грыфам «Сакрэтна». Гэты дакумент яму нібыта перадалі за некалькі хвілін да затрымання. 

Затрыманне праводзіла контрразведка КДБ.

Скрыншот з відэа

Сярод асабістых рэчаў паляка — грошы розных краін, у тым ліку чамусьці балгарскія левы і сім-карта МТС, якую, як сцвярджаецца, ён сам не набываў, а ад кагосьці атрымаў. 

Ні беларускай, ні рускай мовамі Гжэгаж Гавел, як выглядае, не валодае.

Таксама ў сюжэце паведамілі, што разам з палякам затрыманыя і грамадзяне Беларусі, якіх, аднак, не паказалі. Тыя грамадзяне нібыта дапамагалі яму за грошы, а адзін раз у якасці падарунку атрымалі дадаткова каву і шакаладкі. Цікавілі паляка звесткі пра закрытыя вайсковыя аб'екты, камандны склад і супрацоўнікаў вайсковай контрразведкі. 

На Гавела завялі крымінальную справу па артыкул арт. 358 КК (шпіянаж).

Затрыманым, як высветліла «Наша Ніва», аказаўся 27-гадовы брат-кармеліт з Кракава. Пры затрыманні пры ім знайшлі таксама ружанец і паштоўкі-абразкі.

Чытайце таксама:

Прапагандысты заявілі пра затрыманне ў Лепелі «польскага шпіёна»

КДБ выклікае беларусаў, якія прыязджаюць дадому з-за мяжы, на размовы пра дзяржаўную здраду

Яшчэ аднаго беларуса затрымалі ў Польшчы з-за працы на замежную разведку 

Каментары да артыкула