Для Арыны Сабаленкі думаюць наняць асабістую ахову
Джэйсан Стэйсі, які ўваходзіць у каманду першай ракеткі свету ў жаночым адзіночным разрадзе ў якасці трэнера па фізпадрыхтоўцы, паведаміў, што ў яе атачэнні разглядаюць магчымасць прыцягнення аховы.
Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange/Getty Images
«Яна прайшла шлях ад таго, калі яе ведалі толькі самыя адданыя прыхільнікі тэніса, да цяперашняй сітуацыі, калі Арыну пазнаюць літаральна ўсе. Яна выходзіць на вуліцу, і ўсе яе пазнаюць. Людзі адразу ж атачаюць Сабаленку. Яна не можа выйсці за дзверы, таму што натоўп тут жа усклікае: «Божа, тут Арына!»
Мы ўжо думаем, што нам усім патрэбная ахова. Але абавязкова прыйдзецца складаць план, куды і калі мы пойдзем. А гэта нялёгка», — падкрэсліў Стэйсі ў выпуску блога Арыны Сабаленкі.
Цяпер Сабаленка выступае на US Open, заключным турніры з серыі Вялікага шлему ў гэтым годзе. Там яна ўжо дайшла да паўфіналу, дзе найбліжэйшай ноччу згуляе з Джэсікай Пегулай з ЗША.
Чытайце таксама:
Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі
Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба
Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў
Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў