БЕЛ Ł РУС

Пуцін папярэдзіў, што на Далёкім Усходзе хутка не будзе хапаць газу

4.09.2025 / 16:52

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў пра магчымы дэфіцыт газу на Далёкім Усходзе падчас наведвання Уладзівастока. Паводле яго слоў, праблема ўзнікла пасля дамовы з Пекінам аб будаўніцтве новага газаправода ў Кітай, які патрабуе значнага павелічэння паставак з рэгіёну. Для вырашэння праблемы дэфіцыту плануецца часткова перайсці на выкарыстанне вугалю, піша «Агентство».

Уладзімір Пуцін 

Пуцін адзначыў, што існуюць і іншыя праблемы — адсутнасць злучэння паміж кампанентамі энергетычнай інфраструктуры і недастатковая развітасць сетак. Пры гэтым у Расіі ёсць вялікія запасы вугалю «высокага класа», якіх, па яго словах, хопіць «амаль на тысячу гадоў», і іх можна выкарыстоўваць больш эфектыўна як базавы энергетычны рэсурс.

Міністэрства энергетыкі Расіі яшчэ ў чэрвені прагназавала дэфіцыт газу на Далёкім Усходзе — да 2030 года ён можа скласці каля 42%. Для змяншэння дэфіцыту прапанавалася пабудаваць рэгазафікацыйны комплекс на Камчатцы, злучэнне паміж газапроводамі «Сіла Сібіры» і «Сахалін — Хабараўск — Уладзівасток», а таксама развіць газатранспартную інфраструктуру ў Бураціі і Забайкаллі па праекце «Сіла Сібіры — 2».

Нягледзячы на дэфіцыт газу ў рэгіёне, Расія дамовілася з Кітаем аб павелічэнні паставак па наяўным газаправодзе «Сіла Сібіры» з 38 да 44 мільярдаў кубаметраў у год і падпісала мемарандум аб будаўніцтве новага газаправода «Сіла Сібіры — 2». Газ пастаўляецца з Чаяндзінскага і Кавыкцінскага радовішчаў, якія таксама забяспечваюць газіфікацыю Іркуцкай вобласці, Якуціі і Далёкага Усходу. Аналітыкі адзначаюць, што рэсурсаў «Газпрама» можа не хапіць для выканання новых абавязкаў перад Кітаем.

Чытайце таксама:

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію

У Славакію зноў пачала паступаць нафта па газаправодзе «Дружба»

Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»

У Італіі затрымалі падазраванага ў дыверсіі на «Паўночных патоках» — грамадзяніна Украіны

Каментары да артыкула