БЕЛ Ł РУС

11-гадовы школьнік у Клімавічах вынес з палаючай кватэры двухгадовага брата

4.09.2025 / 12:50

Nashaniva.com

Дзеці былі дома адны, калі пачаўся пажар, паведамляе МНС. 

Скрыншот відэа МНС

Здарэнне адбылося 2 верасня ў кватэры на вуліцы Ратавальнікаў.

У кватэры пражывае шматдзетная сям’я — бацькі і 6 дзяцей. Ратавальнікаў выклікаў 11-гадовы сын гаспадароў. Хлопчык з двухгадовым братам былі дома адны.

Школьнік пачуў гук, як спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, заўважыў узгаранне на балконе і дым у пакоі. Ён не разгубіўся, забраў малодшага брата і разам з ім пакінуў кватэру.

Аказаўшыся ў бяспецы, хлопчык патэлефанаваў у службу МНС і паведаміў пра пажар.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў. Эвакуацыя жыхароў пад’езда не спатрэбілася. Прычына інцыдэнту ўстанаўліваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула