БЕЛ Ł РУС

У Партугаліі абвешчана жалоба па загінулых у крушэнні фунікулёра ў Лісабоне

4.09.2025 / 10:1

Nashaniva.com

Загінулі 15 чалавек, 18 атрымалі траўмы, пяцёра ў цяжкім стане.

Фота: AP Photo/Armando Franca

У Партугаліі абвешчана жалоба па загінулых у выніку крушэння фунікулёра «Глорыя» ў Лісабоне, паведамляе Бі-бі-сі.

Офіс прэм'ер-міністра краіны Луіша Мантэнэгру абвясціў гэты чацвер днём нацыянальнай жалобы ў сувязі з трагедыяй у Лісабоне. Прэм'ер адмяніў усе справы, аднак плануе віртуальна паўдзельнічаць у сустрэчы «кааліцыі ахвотных», якая пройдзе ў Парыжы.

Да раніцы 4 верасня ўсё яшчэ невядомыя прычыны аварыі і дакладная колькасць пасажыраў, якія былі ў вагоне. Паведамляецца, што загінулых прынамсі 15, а пацярпелых 18, з іх пяцёра — у цяжкім стане. Асобы загінулых і пацярпелых пакуль не раскрываюцца.

Чытайце таксама:

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Каментары да артыкула