БЕЛ Ł РУС

У Франкфурце-на-Майне з'явіцца памятная шыльда Васілю Быкаву 

4.09.2025 / 9:54

Nashaniva.com

У аўторак раённая рада №1 нямецкага Франкфурта-на-Майне аднагалосна прагаласавала за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар беларускага пісьменніка Васіля Быкава.

Фота ініцыятывы Razam

У 1998 годзе Быкаў быў вымушаны пакінуць Радзіму з-за крытыкі рэжыму Лукашэнкі. У межах ініцыятывы «Горад прытулку» ён пражываў у Франкфурце-на-Майне ў 2001 і 2002 гадах. Цяпер раённая рада ухваліла ўсталяванне памятнай шыльды ў парку Bockenheimer Anlage, побач з домам, дзе жыў пісьменнік.

Перад галасаваннем сябры арганізацыі Razam Яўгенія Гукава і Алесь Маісеенка прэзентавалі дэпутатам Франкфурта жыццёвы шлях і творчасць гэтага выбітнага пісьменніка, паведамляе ініцыятыва Razam.

Ініцыятыва выказвае падзяку ўсім дэпутатам, якія зрабілі магчымым рэалізацыю гэтай ідэі. Асобная падзяка — суініцыятарам Міхаілу Рубіну, Таццяне Трафімавай і дэпутату Штэфану Кортэ (Свабодная дэмакратычная партыя Германіі), які падаў заяўку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула