БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы браканьер злавіў казулю капканам — суд пакараў строга

4.09.2025 / 8:8

Nashaniva.com

У Пружанскім раёне разгледжана справа аб браканьерстве. 53-гадовы мужчына без дазволу і з парушэннем правілаў палявання паставіў у Белавежскай пушчы пятлю для адлову дзікіх жывёл, паведамляе Мінская праўда.

У пастку трапіў самец казулі, якога мужчына забраў дадому. Шкода навакольнаму асяроддзю склала 5400 рублёў.

Суд прызнаў абвінавачанага вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама яго пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем, на два гады.

Акрамя кампенсацыі шкоды, мужчына абавязаны выплаціць 1100 рублёў за дазвол на здабычу жывёлы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула