Мужчына на мыліцах напаў у Мінску на сям'ю з маленькім дзіцём
Інцыдэнт адбыўся 15 мая 2025 года на мінскім праспекце Пераможцаў. П’яны мужчына, які хадзіў на мыліцах пасля пералому нагі, пачаў абражаць сям’ю з маленькім дзіцём. Калі ж яму зрабілі заўвагу, ён напаў на людзей: некалькі разоў спрабаваў ударыць мыліцай мужчыну, а жанчыну ўдарыў па твары, піша БелТА.
Фота ілюстрацыйнае
Жанчына атрымала цяжкае цялеснае пашкоджанне з утварэннем рубца. Злачынцу затрымалі пацярпелы і выпадковыя прахожыя, пасля чаго перадалі міліцыі.
Высветлілася, што мужчына ўчыніў напад падчас адбывання папярэдняга пакарання ў выглядзе абмежавання волі. З улікам рэцыдыву яму прызначылі ажно 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагалізму і наркаманіі.
Акрамя таго, суд абавязаў асуджанага выплаціць пацярпелым па 2 тысячы рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.
Чытайце таксама:
Жыхар Віцебска пабіў таксіста і атрымаў за гэта год хіміі
У Бабруйску ў тралейбусе пасажыры пабіліся з-за беляша
У Мазырскім раёне мужчына пабіў і парэзаў знаёмага, прывязаў да слупа і замкнуў на 8 гадзін у хляве