БЕЛ Ł РУС

Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і ўзялі пад варту

3.09.2025 / 20:43

Nashaniva.com

Былы актывіст Маладога Фронту і экс-палітвязень з Беларусі Арцём Дубскі, якога ў 2009 годзе арганізацыя Amnesty International прызнала вязнем сумлення ў межах «Працэсу 14-ці», страціў міжнародную абарону ў Польшчы. Яму таксама адмянілі дазвол на пастаяннае жыхарства і абавязалі пакінуць краіну. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай, даведаўся Most.

Арцём Дубскі

Арцём Дубскі атрымаў абарону ў Польшчы ў 2011 годзе, жыў у Шчэціне і Варшаве. Аднак, нягледзячы на статус, неаднаразова наведваў Беларусь і Расію. У 2022 годзе яго затрымлівалі ў Асіповічах, у тым жа годзе ён пераехаў у Расію. У 2025-м яго там затрымалі — у Варонежы пасля канфлікту ў пункце выдачы заказаў. Засвяціўся ён таксама ў прапагандысцкіх матэрыялах беларускага рэжыму.

У Польшчы ў Дубскага таксама былі праблемы з законам: яго судзілі за абразлівыя выказванні супраць украінцаў і прысудзілі да абмежавання волі з грамадскімі працамі. У красавіку 2025 года яго затрымалі на памежным пераходзе ў Тарэспалі за невыкананне рашэння суда.

Пазбаўленне міжнароднай абароны адбылося яшчэ ў жніўні 2024 года — паводле запыту кіраўніка Агентства ўнутранай бяспекі Польшчы.

Чытайце таксама:

Экс-маладафронтаўца Дубскага схапілі ў Варонежы і нібыта хацелі адправіць на вайну. А потым ён усплыў у прапагандыстаў

Дубскі даў інтэрв'ю прапагандыстам: Лукашэнка не такі і кепскі, а брат сядзіць, бо «мазгі з языком сувязь не знайшлі»

Беларуса Арцёма Дубскага будуць судзіць у Польшчы

Былога маладафронтаўца спачатку дапытвалі сілавікі ў Мінску, а цяпер БТ заступаецца за яго ў сюжэтах

Былога маладафронтаўца ў Варшаве вінавацяць у працы на Расію. Сам ён сцвярджае, што «выказвае меркаванне»

Каментары да артыкула