БЕЛ Ł РУС

На Смаленшчыне спалілі 500 эквадорскіх ружаў, якія прывезлі з Беларусі

3.09.2025 / 16:29

Nashaniva.com

У Смаленскай вобласці супрацоўнікі мясцовага ўпраўлення Рассельгаснагляду спынілі ўвоз заражаных кветак з Беларусі.

Фота: 2.fsvps.gov.ru

Пры праверцы партыі з 500 зрэзаных ружаў з Эквадора, якія трапілі ў Расію праз тэрыторыю Беларусі і павінны былі паступіць атрымальнікам у Маскоўскую вобласць, спецыялісты выявілі небяспечнага шкодніка — заходняга кветкавага трыпса (Frankliniella occidentalis). Лабараторныя даследаванні пацвердзілі яго наяўнасць.

Каб прадухіліць распаўсюджанне гэтага каранціннага арганізма, увоз руж, як паведамляецца, быў забаронены, а ўся партыя знішчаная шляхам спальвання.

З пачатку 2025 года ў Смаленскай вобласці ўжо зафіксавана 22 выпадкі спробаў увозу заражаных кветак (ружы, хрызантэмы, гваздзікі) — у агульнай колькасці больш за 6,5 тысячы штук. Ва ўсіх выпадках прадукцыю не дапусцілі на тэрыторыю Расіі.

Чытайце таксама:

Расіяне не пусцілі да сябе 4 тоны беларускіх ягад

З Беларусі ў Расію не прапусцілі амаль 5 тон буякоў

З Беларусі ў Расію не прапусцілі піламатэрыялы з-за сасновага чорнага вусача

У Расіі спалілі 20 тон рыбы, увезенай з Беларусі

Каментары да артыкула