БЕЛ Ł РУС

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

3.09.2025 / 16:8

Nashaniva.com

У Польшчы існуе вялікая праблема з дэпартацыяй іншаземцаў, якія парушылі закон ці знаходзяцца ў краіне незаконна. У афіцыйным рэестры ўжо больш за 31 тысячу асобаў, прызнаных непажаданымі, але рэальна дэпартуюць толькі невялікі працэнт з іх. З пачатку 2025 года прымусова вывезлі каля 1100 чалавек, гэта столькі ж, колькі за ўвесь мінулы год, піша выданне Rzeczpospolita.

Падчас адной з дэпартацый у сакавіку 2025 года. Фота: Straż Graniczna

У спіс на дэпартацыю трапляюць людзі, якія:

Найбольшую частку такіх людзей складаюць грамадзяне Украіны (5,9 тысячы), Грузіі (4,2 тысячы), Сірыі (2,5 тысячы), Афганістана (2,4 тысячы), Беларусі (2,2 тысячы) і Расіі (1,9 тысячы). Значная колькасць з іх ужо мае судзімасці.

Былыя супрацоўнікі спецслужбаў адзначаюць, што цяпер улады толькі ліквідуюць наступствы мінулых гадоў, калі ў Польшчу масава траплялі іншаземцы праз «візавы гандаль» ці як уцекачы з Украіны пасля расійскага нападу. Частка гэтых людзей уцягнулася ў крымінальную дзейнасць. Асабліва выдзяляюць грузінскія злачынныя групоўкі.

Пры гэтым рэальных дэпартацый у Польшчы ўсё адно значна менш, чым асобаў, якія ўключаюцца ў спіс. Частка з іх павінна выехаць самастойна, але многія ігнаруюць рашэнні. Прымусовае ж выдаленне патрабуе вялікіх выдаткаў і ўдзелу спецслужбаў, таму часта адкладаецца.

Былыя высокапастаўленыя польскія сілавікі падкрэсліваюць, што каб быць эфектыўнымі, дэпартацыі мусяць быць сістэматычнымі, а не толькі паказальнымі акцыямі. Яны лічаць, што Польшча і ўся Еўропа павінны дзейнічаць жорстка, каб прадухіліць рост злачыннасці сярод мігрантаў.

Таксама гучаць прапановы адсылаць замежных злачынцаў адбываць пакаранне ў іх уласныя краіны, каб не ўтрымліваць іх у польскіх турмах за кошт мясцовых падаткаплацельшчыкаў.

Чытайце таксама:

У Gazeta Wyborcza з'явіўся зварот палякаў да Туска, у якім рэзка асуджаюцца дэпартацыі пасля канцэрта Каржа

У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі

«Віза не прызначаная для турызму». Беларуса дэпартавалі з Польшчы за «нямэтавую» паездку ў Чэхію

Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь

Каментары да артыкула