БЕЛ Ł РУС

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала

3.09.2025 / 15:55

Nashaniva.com

Анджэй Дуда, які нядаўна пакінуў прэзідэнцкую пасаду, стаў вядучым папулярнага польскага ютуб-канала Kanał Zero. Пра гэта паведаміў стваральнік праекта Кшыштаф Станоўскі, які таксама ўдзельнічаў у выбарах прэзідэнта Польшчы ў 2025 годзе.

Анджэй Дуда. Фота: Paul Ellis/Pool Photo via AP

«З непрыхаваным задавальненнем я магу абвясціць, што ў канала Zero з'явіўся новы аўтар. Прэзідэнт Анджэй Дуда запісвае 16 ролікаў на 16 гарачых тэм. Дзясяткі суразмоўцаў, здымкі, сітуацыі. Успаміны і погляд на бягучыя пытанні», — напісаў Станоўскі ў сацсетцы X.

Першы выпуск пакажуць 15 верасня.

Kanał Zero з’явіўся ў 2024 годзе і цяпер мае больш за два мільёны падпісчыкаў. Першае інтэрв’ю каналу ў свой час даў Анджэй Дуда, калі яшчэ быў на пасадзе.

Пакінуўшы прэзідэнцкі палац, Дуда разам з жонкай Агатай пераехаў у Кракаў, дзе сям'я набыла кватэру.

Былы кіраўнік дзяржавы атрымлівае ў Польшчы шэраг прывілеяў: так званую «прэзідэнцкую пенсію» ў 11—12 тысяч злотых (каля 2,7—3 тысячы даляраў), а дадаткова яшчэ каля 12 тысяч злотых штомесяц на ўтрыманне офіса, пажыццёвую ахову і медабслугоўванне, а таксама права карыстацца дзяржаўным лімузінам. Акрамя гэтага, былому прэзідэнту належыць трохмесячная выхадная дапамога.

Чытайце таксама:

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў

Дуда: Расія выдыхаецца, а мы мацнеем. А наконт Украіны ў НАТА я з Наўроцкім пагавару

Дуда: Трамп — гэта найлепшы шанец на мір ва Украіне

Каментары да артыкула