БЕЛ Ł РУС

Кіраўніцтва ПВТ абнавілася цалкам

3.09.2025 / 15:30

Nashaniva.com

У кіраўніцтва Парка высокіх тэхналогій прыйшоў яшчэ адзін новы чалавек. Намеснікам начальніка ПВТ стаў Віталь Тульвінскі.

Park.by

Да гэтага Віталь Тульвінскі шмат гадоў працаваў начальнікам упраўлення аналітычнай працы і лічбавай трансфармацыі Дзяржкамітэта па маёмасці, піша Office.life.

Нагадаем, у канцы мая ІТ-парк узначаліла намесніца міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава. Неўзабаве першым намеснікам начальніка ПВТ стаў Дзмітрый Калечыц, які раней быў намеснікам старшыні праўлення Нацбанка.

Пры гэтым кіраўнічыя пасады захоўвалі старыя супрацоўнікі ПВТ Іван Жызнеўскі і Аляксандр Марцінкевіч. Цяпер іх прозвішчаў няма ў раздзеле «Кіраўніцтва» на сайце ПВТ. Дарэчы, Аляксандр Марцінкевіч пачаў працаваць у ПВТ амаль 20 гадоў таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула