Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Кіпра
Беларускі форвард Дзяніс Аўсяннікаў падпісаў кантракт з кіпрскім «Арысам», як трэніруе Арцём Радзькоў. Пагадненне разлічана на 5 гадоў, паведамляе football.by.
Ураджэнец Віцебска ў 2022 годзе далучыўся да Акадэміі АБФФ. За каманду АБФФ да 17 гадоў выступаў у першай лізе, а ў студзені гэтага года заключыў свой першы прафесійны кантракт — з віцебскім «МЛ».
У гэтым сезоне ў 10 матчах вышэйшай лігі набраў 3 (2+1) балы па схеме «гол+падача».
Нагадаем, што раней «Арыс» узначальваў беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі, што прывёў клуб да першага чэмпіёнства, да клуба маюць дачыненне іншыя беларусы.
За кіпрскі «Акрытас» гуляе Павел Забелін.
У вышэйшых дывізіёнах у Еўропе беларусы гуляюць у Балгарыі (тры чалавекі), Славеніі (2), Польшчы (2), Босніі і Герцагавіне (1), Грэцыі (2), Сербіі (1).
Што да краін былога СССР, то найбольшая дыяспара ў вышэйшым дывізіёне Казахстана (15), у Расіі (8), Кыргызстане (8). Малдова (3), Літва (2), Грузія (1), Арменія (1).
Павел Апяцёнак можа перайсці ў грэцкі ПАОК.
Чытайце таксама:
Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у Еўрасаюзе
18-гадовы беларускі футбаліст можа перайсці ў чэмпіянат Грэцыі