БЕЛ Ł РУС

Ілля Шкурын не ўключаны ў заяўку «Легіі» на агульны этап Лігі канферэнцый

3.09.2025 / 8:13

Nashaniva.com

Варшаўская «Легія» апублікавала заяўку на матчы агульнага этапу Лігі канферэнцый. У спіс з 26 футбалістаў не быў уключаны беларускі нападаючы Ілля Шкурын, паведамляе football.by.

football.by

Футбаліст можа пакінуць каманду.

У варшаўскую каманду 26-гадовы форвард перабраўся зімой са «Сталі» за 1,5 мільёна еўра.

У гэтым сезоне з ліпеня у 9 матчах, у асноўным выходзячы на замену, адзначыўся адным голам. Усяго ж пасля пераходу ў «Легію» згуляў 25 матчаў, у якіх запісаў на свой рахунак 7 (5+2) балаў па сістэме «гол+пас».

Ілля можа перабрацца ў іншы клуб польскай Экстракласы — ГКС з Катавіцаў. У сёлетнім чэмпіянаце «Легія» ідзе на 12-м месцы, ГКС — 15-ы, усяго ў першынстве бяруць удзел 18 клубаў.

Чытайце таксама:

18-гадовы беларускі футбаліст можа перайсці ў чэмпіянат Грэцыі

Віталь Лісаковіч стаў футбалістам славенскага «Цэле»

«Мы гулялі не за іх сцягі, а за нашу краіну». Галоўны трэнер «Нёмана» — пра заўзятараў з бел-чырвона-белымі сцягамі

Матчы зборнай Беларусі з Грэцыяй і Шатландыяй пакажа СТБ

Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у Еўрасаюзе

Каментары да артыкула