«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні
У Лагойску ў грамадскай лазні наведвальнікі ўбачылі вужа. Відэа з жывёлінай хутка разышлося па сацсетках і выклікала шмат каментароў. Але большасць людзей абмеркоўвала не саму змею, а жахлівы стан самога памяшкання, піша BGMedia.
Лазня ў Лагойску
Карыстальнікі жартавалі, што «плітка яшчэ з часоў цара Гароха», а сама лазня больш нагадвае морг, канцлагер ці казарму. Адныя згадалі армію, іншыя — турэмныя душавыя. Хтосьці напісаў: «Вуж — самае прыгожае, што ёсць у гэтай лазні».
Аднак былі і абаронцы: мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што, нягледзячы на занядбаны выгляд, пара ў лазні добрая, таму яны працягваюць туды хадзіць. Некаторыя нават з гумарам успрынялі з’яўленне вужа, назваўшы яго «новым кліентам» ці «пастаяльцам перад зімовай спячкай».
Галоўнае пытанне, якое засталося ў каментатараў: як у XXI стагоддзі грамадская лазня, хай сабе і па цане наведвання 6 рублёў за дзве гадзіны, можа выглядаць так, нібыта рамонт там рабілі яшчэ ў савецкія часы?
Чытайце таксама:
У Беларусі прадаюць лазню на колах, пабудаваную на базе старога «Мерседэса». Колькі просяць?
Улады правялі рэйд па саўнах і лазнях і ў большасці знайшлі парушэнні