БЕЛ Ł РУС

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»

8.09.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Наталля Надольская распавядае пра народнае адзінства, унутраных ворагаў ды праблемы «збеглых». Цяпер яна будзе вучыць гэтаму студэнтаў факультэта журналістыкі БДУ.

Наталля Надольская. Фота з яе інстаграма

На СТБ Наталля Надольская кіруе дырэкцыяй спецпраектаў і вядзе шоу «Кропкі над і». Сама яна нарадзілася ў расійскім Архангельску, але скончыла журфак БДУ, а потым і Акадэмію кіравання.

Вядучая ганарыцца тым, што 25 гадоў у яе працоўнай кніжцы быў толькі адзін запіс пра месца працы — СТБ. Але цяпер дадасца і журфак.

Гэтым Надольская пахвалілася ў інстаграме — кажа, што не можа паверыць свайму шчасцю: «Я прыехала на журфак у 1996 годзе, увайшла ўнутр і падумала «Божа, няўжо сюды можна паступіць?». Паступіла, скончыла, 25 гадоў працую па прафесіі, сёння ішла па калідоры кафедры тэлебачання і радыёвяшчання, а мне казалі: «Добры дзень, Наталля Мікалаеўна!».

Вядучая СТБ Кацярына Забянько ўпрошвае знаёмую пратрымацца на гэтым месцы працы «хаця б гадоў 10» — хоча прывесці да яе вучыцца сына.

Чытайце таксама:

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага

«Не ведаю, колькі я яшчэ вытрымаю пісаць пра намалоты і механізатараў». Як цяпер вучацца на журфаку БДУ

Каментары да артыкула