Анулявалі рэгістрацыю «Першага музычнага канала»
Міністэрства інфармацыі Беларусі анулявала дзяржаўную рэгістрацыю «Першага музычнага канала». Канал выключаны з Дзяржаўнага рэестра СМІ.
Як паведамляе Мiнiнфарм, рашэнне прынята па звароце ТАА «Музычны канал» 2 верасня 2025 года (загад №322). Распаўсюджвальнікам тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ загадана прыбраць канал са спісаў перадаваных праграм.
У маі 2025 года заснавальнік канала атрымаў пісьмовае папярэджанне за парушэнне заканадаўства. Рашэнне аб спыненні вяшчання было прынята ТАА «Першы музычны» 1 верасня 2025 года і абвешчана праз сацсеткі ягонага правайдара «Прызма».
«Першы музычны канал» пачаў працаваць у 1996 годзе, яго заснавальнікам з’яўляецца ТАА «Дабрабачанне».
Чытайце таксама:
Вынеслі папярэджанне заснавальніку «Першага музычнага канала»
У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ