БЕЛ Ł РУС

У Фінляндыі пасадзілі ў турму лідара нігерыйскіх сепаратыстаў

2.09.2025 / 20:0

Nashaniva.com

Лідар нігерыйскіх сепаратыстаў Сайман Экпа быў асуджаны ў Фінляндыі за тэрарызм, заклікі да гвалту і падатковыя махінацыі. Суд прызначыў яму шэсць гадоў турмы, паведамляе Euronews.

Акцыя сепаратыстаў IPOB. Фота: AP

Сайман Экпа, які даўно жыве ў Фінляндыі, кіруе арганізацыяй Indigenous Peoples of Biafra (IPOB), якую абвінавачваюць у забойствах і выкраданнях людзей на паўднёвым усходзе Нігерыі. Суд адзначыў, што ён падтрымліваў барацьбу за незалежнасць Біяфры незаконнымі метадамі, у тым ліку пастаўляючы зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы.

У 2024 годзе нігерыйская армія прызнала Экпу адным з самых небяспечных тэрарыстаў краіны і ўключыла ў спіс 100 асоб, якія найбольш вышукваюцца. Пасля яго затрымання ў Фінляндыі Нігерыя запатрабавала экстрадыцыі.

IPOB даўно патрабуе аднаўлення дзяржавы Біяфра, якая існавала ў 1967—1970 гадах на паўднёвым усходзе Нігерыі, багатым на нафту. Сепаратысцкія выступленні скончыліся грамадзянскай вайной, у якой загінула каля трох мільёнаў чалавек. У 2017 годзе дзейнасць групы ў Нігерыі забаранілі.

Экпа ўзначаліў IPOB пасля яе заснавальніка Намдзі Кану, які быў арыштаваны ў 2021 годзе праз Інтэрпал у Кеніі і перададзены ўладам Нігерыі, дзе знаходзіцца ў турме да гэтага часу. Пасля арышту Кану IPOB забараніла ў рэгіёне па панядзелках любыя камерцыйныя дзеянні і загадала людзям у гэты дзень «сядзець дома». Такая форма пратэсту прывяла да гібелі каля 700 чалавек і нанесла шкоду эканоміцы Нігерыі на 7,6 трыльёна найраў (прыкладна 4 мільярды еўра).

Чытайце таксама:

Прарасійскі рэгіён Афрыкі, дзе забілі вагнераўцаў, аб'яднаўся ў канфедэрацыю. Дзеля чаго?

У Нігерыі забаранілі твітар пасля таго, як сацсетка выдаліла твіт прэзідэнта краіны

«Яны горшыя за французаў, мы трапілі з агню ды ў полымя». Як «Вагнер» праваліўся ў Малі

Новы прэм’ер Малі год жыў у Мінску і дзесяць — у Маскве. Як былая французская калонія ператвараецца ў фарпост Расіі ў Афрыцы

Каментары да артыкула