БЕЛ Ł РУС

«Лезуць, родненькія!» З першых дзён восені ў беларускіх лясах пайшлі апенькі

2.09.2025 / 17:9

Nashaniva.com

Хоць восень толькі пачалася, беларускія грыбнікі ўжо паспелі схадзіць на разведку ў лес. Хтосьці паскардзіўся, што грыбы ўжо «моцна цярпяць», а хтосьці ўзрадаваўся першым восеньскім апенькам. Выданне Telegraf.news паглядзела, дзе і які чакаць «ураджай».

Так, цэлыя купкі апенек знайшла жыхарка Віцебскай вобласці падчас «прагулкі па лесе». Фатаграфіямі яна падзялілася ў суполцы «Вконтакте» «Грибы: Грибные войска Беларуси».

Яшчэ адна грыбніца з Лепеля таксама сустрэла восень у лесе. Яна адзначыла, што «хоць і суха, але асартымент добры: белыя, чырвонагаловікі, польскія, грузды і ваўнянкі».

У Мсціслаўскім раёне таксама знайшлі апенькі.

«Лезуць, родненькія», — таксама ўзрадавалася жыхарка Мінскага раёна 1 верасня і паказала маленькія апенькі.

У Бярозе ўдалося сабраць такія кошыкі з падасінавікамі і груздамі.

У Лагойскім раёне такая сітуацыя:

У той жа час у Вілейскім раёне, па словах мясцовага жыхара, «грыбы яшчэ ёсць, але моцна цярпяць».

Чытайце таксама:

У лясах можна знайсці грыб, падобны да баравіка. Але ці варта есці?

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі вайсковы грыб

Жанчына знайшла ў лесе пад Віцебскам «зуб д'ябла»

Каментары да артыкула