Сі Цзіньпін не стаў чакаць Пуціна, які спазніўся на фатаграфаванне
Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін адмовіўся чакаць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна дзеля агульнага фота пасля саміту ШАС у кітайскім Цяньцзіні.
Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін. Фота: Contributor/Getty Images
Паводле паведамляння карэспандэнта выдання «Коммерсант» Андрэя Калеснікава, Пуцін спазніўся на цырымонію фатаграфавання пасля сустрэчы ў фармаце «ШАС плюс», дзе сабраліся больш за 20 лідараў. У гэты час ён быў заняты перамовамі з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Кітайскі бок пачакаў каля 15 хвілін, пасля чаго Сі Цзіньпін адмяніў фатаграфаванне.
Спазненні Пуціна не рэдкасць: ён прымушаў чакаць шматлікіх сусветных лідараў — ад Ангелы Меркель і каралевы Лізаветы II да папы Рымскага Францішка. У 2018 годзе ён спазніўся на сустрэчу з Дональдам Трампам, але тады сам Трамп прыйшоў яшчэ пазней. А на апошнім саміце ў Анкорыджы 15 жніўня 2025 года ўжо Трампу давялося паўгадзіны чакаць у самалёце, пакуль не прызямліўся Пуцін.
Чытайце таксама:
Аляксандр Вучыч выключыў Беларусь са складу Еўропы
Пуцін сустрэўся ў Пекіне з прэм'ерам Славакіі Фіцам
Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку
Што за гатэль, у якім спыняўся Пуцін у Кітаі і куды запрашаў Лукашэнку