БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Вучыч выключыў Беларусь са складу Еўропы

2.09.2025 / 15:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падчас свайго візіту ў Кітай сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, падчас якой запэўніў яго, што ягоная краіна і надалей не будзе прымаць ніякіх крокаў, скіраваных супраць Расіі.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

Аляксандр Вучыч заявіў, што Сербія з пачатку канфлікту ва Украіне знаходзіцца пад вялікім ціскам, але захоўвае прынцыповую пазіцыю і з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якая не ўвяла ніякіх санкцый супраць Расіі.

Выглядае, што Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі, якая не толькі не ўводзіла супраць Расіі ніякіх санкцый, але нават аказвала і аказвае падтрымку ёй падчас агрэсіі супраць Украіны, для сербскага прэзідэнта еўрапейскай краінай не з'яўляецца.

Што да пазіцыі Сербіі адносна вайны, то Вучыч заявіў Пуціну, што «мы, вядома, у будучыні будзем захоўваць наш ваенны нейтралітэт». І ўвогуле для гэтай краіны важна супрацоўніцтва на высокім узроўні з Расіяй.

Пуцін у адказ сказаў, што Расія з павагай ставіцца да «незалежнага палітычнага курсу», якія Сербія праводзіць пад кіраўніцтвам Аляксандра Вучыча.

Чытайце таксама:

У Сербіі расце напружанне: пратэстоўцы падпальваюць офісы правячай партыі

У Сербіі адбыліся сутыкненні паміж апазіцыяй, прыхільнікамі прэзідэнта і паліцыяй, паранены дзясяткі чалавек

«Я не дыктатар, мне ў галаву не прыйдзе змяняць Канстытуцыю». Прэзідэнт Сербіі Вучыч заявіў, што не пойдзе на трэці тэрмін

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі

Каментары да артыкула