БЕЛ Ł РУС

«Калі навучымся паважаць чужую працу?» У Мінскай вобласці з поля скралі банеры згушчонкі, якімі ўпрыгожвалі рулоны саломы

2.09.2025 / 16:6

Nashaniva.com

У Кухчыцах аграрыі вырашылі ўпрыгожыць саламяныя рулоны. Але два банеры зніклі. 

Фота: ААТ «Кухчыцы»

У Клецкім раёне нехта скраў банеры ў выглядзе бляшанак ад згушчонкі. Банерамі ў мясцовым калгасе ўпрыгожылі рулоны саломы. Так, каб здавалася, што пасярод поля стаяць велізарныя слоікі са слодыччу.

Але ў апошнія дні два такія банеры зніклі. На прадпрыемстве расказалі, што іх нехта скраў.

«Крыўдна становіцца, калі людзі, якія праязджаюць, не проста фатаграфуюцца на фоне саламяных скульптур, а сваімі дзеяннямі наносяць шкоду. Сёння за ноч былі зрэзаныя 2 банеры на саламяных рулонах (бляшанкі згушчонкі) і ўкрадзеныя.

Няўжо не шкада такой прыгажосці, намаганняў аграрыяў, выдаткаваных на ўстаноўку фігур? Калі ўжо мы навучымся паважаць чужую працу і беражліва ставіцца да таго, што нас атачае?» — задаюцца пытаннем у калгасе.

Цяпер прадпрыемства хоча знайсці злодзеяў і просіць усіх сведкаў адгукнуцца.

Чытайце таксама:

У Слуцкім раёне з саламяных цюкоў зрабілі «Алею памяці» ФОТАФАКТ

Пад Гроднам пажар знішчыў амаль 200 тон саломы

Пад Мядзелам завёўся саламяны дыназаўр

Каментары да артыкула