БЕЛ Ł РУС

Эрдаган заявіў, што Пуцін і Зяленскі пакуль не гатовыя да двухбаковай сустрэчы

2.09.2025 / 14:28

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў журналістам, што падчас свайго візіту ў Кітай абмяркоўваў з прэзідэнтам Расіі шляхі заканчэння вайны ва Украіне, перадае Reuters.

Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Эрдаган таксама распавёў, што гаварыў па тэлефоне з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім, але бакі «пакуль не гатовыя» да двухбаковых перамоў, гаворыцца ў паведамленні.

Паводле слоў турэцкага прэзідэнта, Анкара выступае за «паступовае павышэнне ўзроўню перамоў».

Па выніках перамоў з удзелам еўрапейскіх лідараў у Вашынгтоне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што наступны крок — гэта сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Расіі.

Зяленскі настойвае, што гатовы сустрэцца з Пуціным у любы момант, аднак Расія неаднаразова заяўляла, што для такіх перамоў трэба папярэдне ўзгадніць умовы спынення агню і шляхі да міру.

З заяў Масквы таксама не вынікала, што яна гатовая да якіх-небудзь саступак або да адмовы ад максімалісцкіх патрабаванняў, якія для Украіны застаюцца непрымальнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула