БЕЛ Ł РУС

Еўрапейскім чыноўнікам рассылаюцца паведамленні ад фэйкавага Ціханоўскага

2.09.2025 / 13:46

Nashaniva.com

«Мы цяпер на міжнародным форуме ў Бледзе. Аказалася, некаторым удзельнікам форуму пісаў «Ціханоўскі» з прапановамі супрацы».

Сяргей Ціханоўскі ў Варшаве 9 жніўня 2025 года. Фота: Look by Media

Еўрапейскім палітыкам і дзяржаўным органам дасылаюць фэйкавыя емэйлы і паведамленні нібыта ад Сяргея Ціханоўскага. Пра гэта расказаў Франак Вячорка, дарадца Ціханоўскай.

«Мы цяпер на міжнародным форуме ў Бледзе. Аказалася, некаторым удзельнікам форуму пісаў «Ціханоўскі» з прапановамі супрацы», — паведаміў ён.

Вячорка паказаў адно з такіх паведамленняў.

Фота прадастаўленае Вячоркам

«Тут выдае як мінімум напісанне імя — Сяргей сябе падпісвае Sergey Tikhanovski. Ну і тэма, стыль і подпіс выклікаюць адразу сумневы».

У гэтых паведамленнях, што рассылаюцца еўрапейцам, фэйкавы Ціханоўскі спрабуе завязаць кантакты.

«Відавочна, цяпер гэбэ працуе па ўсіх франтах», — адзначыў Вячорка.

Раней у пракуратуру Літвы дасылаўся фэйкавы ліст нібыта ад Ціханоўскага. У ім патрабавалі расследаваць дзейнасць літоўскага дэпутата Вітаўтаса Сініцы. Прычынай нібыта сталі яго абразы Святланы і Сяргея Ціханоўскіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула