Мінімум 1000 чалавек загінулі ў Судане ў выніку ссоўвання глебы
Трагедыя адбылася 31 жніўня пасля некалькіх дзён інтэнсіўных дажджоў.
Ілюстрацыйнае фота: Dan Kitwood/Getty Images
Вёска, якая апынулася пад заваламі, была «поўнасцю зруйнавана да зямлі». Выжыла толькі адна асоба, паведамляе Reuters са спасылкай на Народную армію вызвалення Судана.
Групоўка, якая кантралюе тэрыторыю ў рэгіёне Дарфур, звярнулася да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і міжнародных гуманітарных арганізацый з просьбай дапамагчы ў пошуку цел загінулых.
«Ратуючыся ад вайны паміж суданскай арміяй і парамілітарнымі 'сіламі хуткай падтрымкі' ў штаце Паўночны Дарфур, людзі шукалі прытулак у раёне гор Мара, дзе не хапае харчавання і лекаў.
Двухгадовая грамадзянская вайна прывяла да таго, што больш за палову насельніцтва апынулася на мяжы галадання, а мільёны людзей пакінулі свае дамы. Сталіца штата Паўночны Дарфур, горад Эль-Фашыр, і далей застаецца пад пастаяннымі абстрэламі». — гаворыцца ў паведамленні.