БЕЛ Ł РУС

«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі

2.09.2025 / 7:12

Nashaniva.com

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка вечарам 1 верасня напісаў у фэйсбуку пра пагрозу, якая паступіла па электроннай пошце ў 20:50 у панядзелак. Ананімны аўтар намякае на публікацыю нейкага кампраметуючага відэа.

Павел Латушка. Фота: Jakub Porzycki NurPhoto via Getty Images

«Сёння ў 20.50 я атрымаў e-mail менавіта ад таго адрасата, які папярэджваў аб нападзе на мяне ў Варшаўскім універсітэце за некалькі гадзін да здарэння. Які папярэджваў аб выхадзе прапагандысцкага відэафільма АНТ у дачыненні да Святланы Ціханоўскай і мяне. Які папярэджваў пра тое, што «пачынаецца ваша знішчэнне», — патлумачыў Латушка, чаму сур'ёзна паставіўся да чарговага электроннага ліста.

Палітык прыклаў да паста скрыншот паведамлення: «Ды ўжо Латушка, уліп ты па поўнай. Што ж ты такі дэбіл, што не заўважыў, што цябе на камеру здымаюць, гэта значыць, гэтая праф*ра цябе здымае».

«Ліст наступнага зместу дэманструе, што КДБ каардынуе і кіруе дзейнасцю Вольгі Карпушонак. На старонцы Вольгі Карпушонак могуць быць апублікаваныя выключна падрыхтаваныя спецслужбамі псеўдадоказы ў стылі фільма пра падпал. Ніякіх сустрэч, рэстаранаў і ўжо тым больш харасменту не было і не магло быць», — напісаў Павел Латушка.

У суботу, 30 жніўня, сябра Каардынацыйнай рады трэцяга склікання Вольга Карпушонак у фэйсбуку абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганнях. Павел Латушка абверг абвінавачванні.

Чытайце таксама:

Латушка абвяргае абвінавачанні ў харасмэнце ад дэлегаткі КР Карпушонак

Пры Латушку кругласутачна знаходзіцца прылада, якая можа вылічыць яго месцазнаходжанне з дакладнасцю да метра

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях

«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак

Лявончык: Сумняюся, што Карпушонак кантралюе свой акаўнт. Гэта абароты з падручніка прапаганды

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Каментары да артыкула